Біблія, Да Гэбрэяў, Кіраўнік 4. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11137&pid=60&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Гэбрэяў

Біблія - пераклад Сёмухи

К Фiлiмона Да Гэбрэяў Иакова

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 А таму будзем асьцерагацца, каб, калі яшчэ застаецца абяцаньне ўвайсьці ў спачын Ягоны, ня сталася, што нехта з вас ужо спазьніўся.

2 Бо і нам яно абвешчана, як і тым; але не дало ім карысьці слова чутае, не спалучанае зь вераю тых, якія чулі.

3 А ўваходзім у спачын мы, якія ўверавалі, як Ён і сказаў: "Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой", хоць дзеі Ягоныя былі зьдзейсьнены яшчэ на пачатку сьвету.

4 Бо дзесьці сказана пра сёмы дзень так: "і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх дзеяў Сваіх".

5 І яшчэ тут: "ня ўвойдуць у спачын Мой".

6 І вось, як некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, каму раней абвешчана, не ўвайшлі ў яго за непакорлівасьць,

7 дык яшчэ вызначае пэўны дзень, "сёньня", кажучы праз Давіда, пасьля такога доўгага часу, як вышэй сказана: "сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых".

8 Бо калі б Ісус сын Нава даў ім спачын, дык ня было б сказана пасьля таго пра іншы дзень.

9 Таму народу Божаму яшчэ застаецца субоцтва.

10 Бо, хто ўвайшоў у спачын Ягоны, той і сам спачыў ад дзеяў сваіх, як і Бог ад Сваіх.

11 Дык вось, пастараймася ўвайсьці ў спачын той, каб хто на той самы прыклад не падупаў непакорлівасьці.

12 Бо слова Божае жывое і дзейснае і вастрэйшае за любы меч двусечны: яно пранікае да разьдзяленьня душы і духа, суглобаў і мозгу, і судзіць помыслы і намеры сардэчныя.

13 І няма стварэньня, схаванага ад Яго, а ўсё аголена і адкрыта прад вачыма Ягонымі: Яму дамо адказ.

14 І вось, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса Сына Божага, будзем цьвёрда трымацца веравызнаньня нашага.

15 Бо мы маем не такога Першасьвятара, Які ня мог бы спагадаць нам у немачах нашых, а Такога, Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя грэху.

16 Таму прыступайма з адвагаю да трона мілаты, каб атрымаць міласьць і здабыць мілату на своечасовую дапамогу.

<< ← Prev Top Next → >>