Біблія, Да Фiлiпянаў, Кіраўнік 4. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11107&pid=52&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Фiлiпянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Да Эфэсянаў Да Фiлiпянаў Да Каласянаў

Кіраўнік 1 2 3 4

1 Дык вось, браты мае любасныя і жаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, любасныя мае.

2 Малю Евадыю, малю Сінтыхію думаць гэтак сама пра Госпада;

3 сапраўды, прашу і цябе, мой шчыры супрацоўнік, памагай ім, што памагалі ў зьвеставаньні разам са мною і з Кліментам і з астатнімі супрацоўнікамі маімі, чые імёны - у кнізе жыцьця.

4 Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і яшчэ кажу: радуйцеся.

5 Пакорлівасьць вашая хай будзе вядомая ўсім людзям. Гасподзь блізка.

6 Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу, -

7 і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе.

8 Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, - тое і майце наўме.

9 Чаго вы навучыліся, што прынялі і чулі і бачылі ўва мне, тое і выконвайце, - і Бог міру будзе з вамі.

10 Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў пачалі клапаціцца пра мяне; вы і раней клапаціліся, але вам ня спрыяла нагода.

11 Кажу гэта не таму, што патрэбу маю; бо я навучыўся здавольвацца тым, што ў мяне ёсьць:

12 умею жыць і ў гароце, умею жыць і ў дастатку; навучыўся ўсяго і ва ўсім, насычацца і галадаць, быць і ў раскошы і ў нястачы.

13 Усё магу ў Ісусе Хрысьце, Які мацуе мяне.

14 Нарэшце, вы добра зрабілі, што ўзялі ўдзел у смутках маіх.

15 Вы ведаеце, Піліпяне, што на пачатку зьвеставаньня, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква, апроч вас адных, ня брала ўдзелу ў маіх выдатках і прыбытках;

16 вы і ў Фесалоніку і раз і два дасылалі мне на патрэбы.

17 Ня тое, каб шукаў я дароў; а шукаю плоду, які памнажаецца на карысьць вам.

18 Я атрымаў усё і маю занадта; я задаволены, атрымаўшы ад Эпафрадыта гасьцінцы вашыя, - салодкія пахошчы, ахвяру прыемную, спадобную Богу.

19 Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста.

20 А Богу і Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін.

21 Вітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, якія са мною.

22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найболей з кесаравага дома.

23 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

<< ← Prev Top Next >>