Біблія, Да Рымлянаў, Кіраўнік 15. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11061&pid=47&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Рымлянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Дзеi Да Рымлянаў 1-е Карынфянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Мы, моцныя, павінны насіць немачы бясьсілых і не сабе дагаджаць:

2 кожны з нас мусіць дагаджаць блізкаму, на дабро, у навучаньне.

3 Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, а як напісана: "ліхаслоўе тых, што ліхасловяць Цябе, упала на Мяне".

4 А ўсё, што пісана было раней, напісана нам дзеля настаўленьня, каб мы цярплівасьцю і суцяшэньнем зь Пісаньняў захоўвалі надзею.

5 А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам быць у аднадумстве паміж сабою, паводле вучэньня Хрыста Ісуса,

6 каб вы аднадушна, адзінымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

7 Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас на славу Божую.

8 Разумею тое, што Ісус Хрыстос зрабіўся слугою абрэзаных - дзеля ісьціны Божай, каб выканаць абяцанае бацькам,

9 а язычнікам - зь літасьці, каб славілі Бога, як напісана: "за тое буду славіць Цябе, (Госпадзе), сярод язычнікаў і буду сьпяваць імені Твайму".

10 І яшчэ сказана: "узьвесялецеся, язычнікі, з народам Ягоным".

11 І яшчэ: "хвалеце Госпада, усе язычнікі, і праслаўляйце Яго, усе народы".

12 Ісая таксама кажа: "будзе корань Есэеў, і паўстане валодаць народамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць".

13 А Бог надзеі хай напоўніць вас усякай радасьцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Сьвятога, узбагаціліся надзеяю.

14 І сам я пэўны за вас, браты мае, што і вы поўныя даброці, поўныя ўсякага веданьня і можаце настаўляць адно аднаго;

15 але пісаў вам, браты, з пэўнай адвагаю, часткова як бы ў напамін вам, паводле дадзенай мне ад Бога мілаты

16 быць слугою Ісуса Хрыста ў язычнікаў і выконваць сьвяшэнную службу зьвеставаньня Божага, каб гэтае прынашэньне язычнікаў, асьвечанае Духам Сьвятым, было спадобнае Богу.

17 І вось, я магу пахваліцца ў Ісусе Хрысьце тым, што ідзе ад Бога;

18 бо не адважуся сказаць што-небудзь такое, чаго ня ўчыніў Хрыстос празь мяне, у скарэньні язычнікаў у веру, словам і ўчынкам,

19 сілаю азнакаў і цудаў, сілаю Духа Божага, так што зьвеставаньне Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліма і навакольляў да Ілірыка.

20 Пры тым я стараўся зьвеставаць ня там, дзе ўжо было вядомае імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужым падмурку,

21 а як напісана: "каму пра Яго не абвяшчалася, убачаць, і тыя, што ня чулі, уведаюць".

22 Якраз гэта шмат разоў перашкаджала мне прыйсьці да вас.

23 А сёньня, ня маючы такое справы ў гэтых краінах, а з даўніх гадоў жадаючы прыйсьці да вас,

24 як толькі выпраўлюся ў Іспанію, прыйду да вас. Бо спадзяюся, што, праходзячы, пабачуся з вамі, і што вы праводзіце мяне туды, як толькі нацешуся лучнасьцю з вамі, хоць трохі.

25 А цяпер я іду ў Ерусалім, каб паслужыць сьвятым;

26 бо Македонія і Ахая рупяцца нешта ўдзяліць бедным сярод сьвятых у Ерусаліме.

27 Рупяцца, ды і вінаватыя яны перад імі. Бо, калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным.

28 Выканаўшы гэта і верна перадаўшы ім гэты плод рупнасьці, я выпраўлюся праз вашыя мясьціны ў Іспанію,

29 і ўпэўнены, што калі прыйду да вас, дык прыйду з поўным дабраславеньнем зьвеставаньня Хрыстовага.

30 Тым часам малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, паспрыяць мне ў малітвах за мяне да Бога,

31 каб пазбыцца мне няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё Ерусаліму было даспадобы сьвятым,

32 каб мне ў радасьці, калі Богу заўгодна, прыйсьці да вас і супакоіцца з вамі.

33 А Бог згоды хай будзе з усімі вамі. Амін.

<< ← Prev Top Next → >>