Біблія, Паводле Лукаша, Кіраўнік 20. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10993&pid=44&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Лукаша

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Марка Паводле Лукаша Паводле Яна

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

1 У адзін з тых дзён, калі Ён вучыў людзей у храме і зьвеставаў, падступіліся першасьвятары і кніжнікі з старэйшынамі

2 і сказалі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш, альбо хто Табе даў уладу такую?

3 Ён сказаў ім у адказ: і Я ў вас пра адно папытаюся, і скажэце Мне:

4 хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей?

5 А яны, разважаючы паміж сабою, казалі: калі скажам: зь нябёсаў, дык скажа: "чаму ж вы не паверылі яму?",

6 а калі скажам: "ад людзей", дык увесь люд паб'е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян ёсьць прарок.

7 І адказвалі: ня ведаем адкуль.

8 Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.

9 І пачаў Ён гаварыць народу прытчу такую: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на доўгі час;

10 і ў свой час паслаў да вінаградараў раба, каб яны далі яму пладоў зь вінаградніка; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.

11 Яшчэ паслаў другога раба; але яны і гэтага, прыбіўшы і зганіўшы, адаслалі ні з чым.

12 І яшчэ паслаў трэйцяга; але яны і таго, пакалечыўшы, выгналі.

13 Тады сказаў гаспадар вінаградніка: што мне рабіць? пашлю сына майго любаснага; можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца.

14 Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі паміж сабою, кажучы: гэта спадчыньнік; хадзем, заб'ём яго, і спадчына ягоная будзе наша.

15 І, вывеўшы яго вонкі зь вінаградніка, забілі. Што ж зробіць зь імі гаспадар вінаградніка?

16 Прыйдзе і загубіць вінаградараў тых і аддасьць вінаграднік іншым. Тыя, што чулі гэта, сказалі: хай ня будзе!

17 Але Ён, зірнуўшы на іх, сказаў: што азначае гэта, напісанае: "камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім"?

18 Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб'ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць.

19 І намышлялі тым часам першасьвятары і кніжнікі, каб накласьці на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу.

20 І сочачы за Ім, падаслалі падступных людзей, якія прыкінуўшыся пабожнымі, падлавілі б Яго на якім-небудзь слове, каб перадаць Яго начальству і ўладзе правіцеля.

21 І яны спыталіся ў Яго: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдзіва гаворыш і вучыш, і не зважаеш на аблічча, а праўдзіва шляху Божаму вучыш;

22 ці дазваляецца нам даваць падатак кесару, ці не?

23 А Ён, разгадаўшы злахітрасьць іхную, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?

24 пакажэце Мне дынар: чыя на ім выява і надпіс? Яны адказвалі: кесаравыя.

25 Ён ім сказаў: дык аддайце кесару кесаравае, а Божае Богу.

26 І не маглі падлавіць Яго ў слове перад людзьмі і, зьдзівіўшыся з адказу Ягонага, замоўклі.

27 Тады падыйшлі некаторыя з садукеяў, што адмаўляюць уваскрэсеньне, і спыталіся ў Яго:

28 Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдетны, дык брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і адрадзіць семя брату свайму.

29 Было сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетны;

30 узяў тую жонку другі, і той памёр бязьдетны;

31 узяў яе трэйці, таксама і ўсе сямёра, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей;

32 пасьля ўсіх памерла і жонка.

33 Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь іх яна будзе жонкаю? бо сямёра яе мелі за жонку.

34 Ісус сказаў ім у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;

35 а тыя, што спадобіліся дасягнуць таго веку і ўваскрэсеньня зь мёртвых, ні жэняцца, ні замуж ня выходзяць,

36 і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і ёсьць сыны Божыя, будучы сынамі ўваскрэсеньня;

37 а што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў пры купіне, калі назваў Госпада Богам Абрагама і Богам Ісака і Богам Якава.

38 Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя.

39 На гэта некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўнік! Ты добра сказаў.

40 І ўжо не адважваліся распытваць Яго ні пра што. А Ён сказаў ім:

41 як кажуць, Хрыстос ёсьць сын Давідаў?

42 А сам Давід кажа ў кнізе Псальмаў: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне,

43 пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх".

44 Дык вось, Давід Госпадам называе Яго: як жа Ён сын яму?

45 І калі слухаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:

46 Асьцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгім адзеньні і любяць вітаньні на сходах народных, сядзець наперадзе ў сынагогах, і ўзьляжаць наперадзе на гасьцінах,

47 якія паядаюць дамы ўдоваў і крывадушна доўга моляцца; яны прымуць тым большую асуду.

<< ← Prev Top Next → >>