Біблія, Паводле Лукаша, Кіраўнік 2. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10975&pid=44&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Лукаша

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Марка Паводле Лукаша Паводле Яна

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

1 У тыя дні выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.

2 Гэты перапіс быў першы ў праўленьне Квірынія Сірыяй. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.

3 Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага,

4 запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная.

5 Калі ж былі яны там, настаў час радзіць Ёй;

6 і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы.

7 У той краіне былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.

8 Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім.

9 І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям:

Паводле Лукаша 2:9 - Angel Appears to Shepherds
Angel Appears to Shepherds
10 бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь;

11 і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.

12 І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:

13 слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.

14 Калі анёлы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Віфляем і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Гасподзь.

15 І пасьпяшаўшыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях.

16 А ўбачыўшы, расказалі пра тое, што было абвешчана ім пра Дзіцятка Гэтае.

Паводле Лукаша 2:16 - Jesus in the Manger
Jesus in the Manger
17 І ўсе, хто чуў, дзівавалі з таго, што расказвалі ім пастухі.

18 А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.

Паводле Лукаша 2:18 - Shepherds Tell Their Story
Shepherds Tell Their Story
19 І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.

20 Як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі яму імя Ісус, названае анёлам раней зачацьця Ягонага ва ўлоньні.

21 А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,

22 як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;

23 і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.

24 Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.

25 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.

26 І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,

27 ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:

28 сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;

Паводле Лукаша 2:28 - Simeon and Baby Jesus
Simeon and Baby Jesus
29 бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,

30 якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,

31 сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.

32 А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.

33 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -

34 і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.

35 І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,

36 удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.

37 І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.

38 І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.

39 А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.

40 Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.

41 І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята;

42 калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная;

43 але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых;

44 і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.

45 Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх;

46 усе, хто слухаў Яго, зьдзіўляліся з розуму і адказаў Ягоных.

Паводле Лукаша 2:46 - The Boy Jesus in the Temple
The Boy Jesus in the Temple
47 І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе.

48 Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму?

49 Але яны не зразумелі сказаных Ім словаў.

50 І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.

51 А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей.

<< ← Prev Top Next → >>