Біблія, Паводле Марка, Кіраўнік 4. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10961&pid=43&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Марка

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка Паводле Лукаша

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 І зноў пачаў вучыць каля мора; і сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і быў на моры, а ўвесь люд быў на зямлі каля мора.

2 І вучыў іх прытчамі многа і ў вучэньні Сваім казаў ім:

3 слухайце: вось, выйшаў сейбіт сеяць;

4 і калі сеяў, сталася так, што іншае ўпала ўскрай дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое;

5 іншае ўпала на камяністую мясьціну, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была там ня глыбокая;

6 а калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла;

7 іншае ўпала на церне, і церне вырасла і заглушыла насеньне, яно не дало плоду;

8 а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзясят і тое сто.

9 І сказаў ім: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!

10 Калі ж застаўся бязь людзей, усе, хто быў вакол Яго разам з дванаццацьцю, спыталіся ў Яго пра прытчу.

11 І сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, вонкавым, усё бывае ў прытчах,

12 каб яны сваімі вачыма глядзелі, і ня ўбачылі; сваімі вушамі чулі, і не ўразумелі, каб не навярнуліся, і не дараваны былі ім грахі.

13 І кажа ім: не разумееце гэтай прытчы? як жа вам уразумець усе прытчы?

14 Сейбіт слова сее.

15 Пасеянае ўскрай дарогі азначае тых, у якіх сеецца слова, але да якіх, калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і хапае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх.

16 Такім самым чынам і пасеянае на камяністых мясьцінах азначае тых, якія, калі пачуюць слова, адразу з радасьцю прымаюць яго,

17 але ня маюць у сабе кораня і нясталыя; потым, калі настане ўціск і ганеньне за слова, адразу спакушаюцца.

18 Пасеянае ў церне азначае тых, што чуюць слова,

19 але ў якіх турботы веку гэтага, панада багацьця і іншыя жаданьні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно бывае бяз плоду.

20 А пасеянае на добрай зямлі азначае тых, якія слухаюць слова і прымаюць, і родзяць плод, адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзясят, той ўстакроць.

21 І сказаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну альбо пад ложак? ці не на тое, каб ставіць яе на сьвечніку?

22 Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву; і нічога няма схаванага, што ня выйшла б наверх.

23 Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай пачуе!

24 І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам.

25 Бо, хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.

26 І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю,

27 і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён;

28 бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе;

29 калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.

30 І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго?

31 Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі:

32 а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.

33 І такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць;

34 і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё.

35 Увечары таго самага дня сказаў ім: пераправімся на той бок.

36 І яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі.

37 І паднялася вялікая бура; хвалі білі ў лодку, так што яна ўжо напаўнялася вадою.

38 А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Яго будзяць і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Табе ня рупіць, што мы гінем?

39 І ўстаўшы, Ён загразіў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. І вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша.

40 І сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры?

41 І ўбаяліся страхам вялікім і гаварылі і паміж сабою: хто ж гэта, што і вецер і мора слухаюцца Яго?

<< ← Prev Top Next → >>