Біблія, Паводле Мацьвея, Кіраўнік 7. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10936&pid=42&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Мацьвея

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

1 Ня судзеце, каб і вас ня судзілі;

2 бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.

3 І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш?

4 Альбо, як скажаш брату свайму: "Дай, я выму парушынку з вока твайго"; а вось у тваім воку калода?

5 Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго.

6 Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас.

7 Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;

8 бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.

9 Ці ёсьць сярод вас такі чалавек, які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба, камень падаў бы яму?

10 і калі рыбы папросіць, зьмяю падаў бы яму?

11 Дык вось, калі вы, ліхія, умееце дары добрыя даваць вашым дзецям, тым болей Айцец ваш, Які ёсьць у нябёсах, дасьць даброты тым, хто просіць у Яго.

12 І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабеце ім; бо ў гэтым закон і прарокі.

13 Уваходзьце вузкаю брамаю; бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі;

14 бо вузкая брама і цесная дарога вядуць у жыцьцё, і нямногія знаходзяць іх.

15 Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя;

16 па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж зьбіраюць зь цярноўніку вінаград, альбо зь дзядоўніку смоквы?

17 Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а благое дрэва родзіць і плады благія:

18 ня можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва благое радзіць плады добрыя.

19 Усякае дрэва, якое ня родзіць плоду добрага, сьсякаюць і кідаюць у вагонь.

20 Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх.

21 Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах.

22 Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе! Госпадзе! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?".

23 І тады абвяшчу ім: "Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне".

24 Дык вось, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыпадобніцца да мужа разумнага, які збудаваў свой дом на камені;

25 і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і рынуліся на той дом; і ён ня ўпаў, бо пастаўлены быў на камені.

26 А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня выконвае іх, прыпадобніцца да мужа неразважлівага, які паставіў свой дом на пяску;

27 і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён упаў, і было падзеньне яго вялікае.

28 І сталася, калі Ісус прамовіў гэтыя словы, дзівавалі людзі з вучэньня Яго,

29 бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі.

<< ← Prev Top Next → >>