Біблія, Паводле Мацьвея, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10932&pid=42&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Мацьвея

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

1 У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель і прапаведуе ў пустыні Юдэйскай

2 і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

3 Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісая: "голас таго, хто кліча ў пустыні, падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму".

4 А ў самога Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд.

5 Тады выходзілі да яго Ерусалім і ўся Юдэя, і ўсё навакольле Ярданскае

6 і хрысьціліся ў Ярдане ў яго, спавядаючыся ў грахах сваіх.

7 Убачыўшы многіх фарысэяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, Ян сказаў ім: выродзьдзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу?

8 Прынясеце ж годны плод пакаяньня;

9 і ня думайце гаварыць самі сабе: "бацька ў нас Абрагам"; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму;

10 ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь;

11 я хрышчу вас вадою на пакаяньне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём;

12 лапата Ягоная ў руцэ ў Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў засекі, а салому спаліць вагнём непагасным.

13 Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысьціцца ў яго.

14 Ян жа стрымліваў Яго, кажучы: мне трэба ў Цябе хрысьціцца, а Ты прыходзіш да мяне?

15 Але Ісус сказаў у адказ яму: дапусьці цяпер, бо так належыць нам зьдзейсьніць ўсякую праведнасьць. Тады Ян дапускае Яго.

16 І ахрысьціўшыся, Ісус выйшаў адразу з вады; - і вось, адчыніліся Яму нябёсы, і ўбачыў Ян Духа Божага, Які сыходзіў, як голуб, і апускаўся на Яго.

Паводле Мацьвея 3:16 - Jesus\' Baptism
Jesus\' Baptism
17 І вось, голас зь нябёсаў прамовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў.

<< ← Prev Top Next → >>