Біблія, Мiхей, Кіраўнік 5. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10898&pid=35&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Мiхей

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёна Мiхей Навум

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7

1 Цяпер узбурся, дачка полчышчаў: абкладзі нас аблогаю, трысьцінаю біцьмуць па шчацэ судзьдзю Ізраілевага.

2 І ты, Віфляеме - Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.

3 Таму Ён пакіне іх да часу, пакуль ня родзіць тая, што мае радзіць; тады вернуцца да сыноў Ізраіля і пазасталыя браты іхнія.

4 І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй, у велічы імя Госпада Бога Свайго і яны будуць жыць бясьпечна, бо тады Ён будзе вялікі да краёў зямлі.

5 І будзе Ён - мір. Калі Асур прыйдзе ў нашую зямлю і ўступіць у нашыя харомы, мы выставім супроць яго сем пастыраў і восем князёў.

6 І будуць яны пасьвіць зямлю Асура мячом і зямлю Нэмврода ў самай браме яе, і вось Ён выбавіць ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі ўступіць у межы нашыя.

7 І будзе астатак Якава сярод многіх народаў як раса ад Госпада, як зьліва на траву, і ён ня будзе залежаць ад чалавека і пакладацца на сыноў Адамавых.

8 І будзе астатак Якаваў паміж народамі, сярод многіх плямёнаў, як леў - сярод зьвяроў лясных, як ільвяня - сярод статку авечак, які, калі выступіць, дык топча і рве, і ніхто не ўратуе ад яго.

9 Падымецца рука твая над ворагамі тваімі, і ўсе непрыяцелі твае будуць вынішчаны.

10 І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь: зьнішчу коней тваіх з асяродзьдзя твайго і зьнішчу калясьніцы твае,

11 вынішчу гарады ў зямлі тваёй, і разбуру ўсе ўмацаваньні твае;

12 і вырву чарадзействы з рукі тваёй, і варажбітоў па аблоках ня будзе ў цябе;

13 зьнішчу балваноў тваіх і ідалаў з асяродзьдзя твайго, - і ня будзеш больш пакланяцца вырабам рук тваіх;

14 выкараню з асяродзьдзя твайго сьвяшчэнныя гаі твае і спустошу гарады твае.

15 І ўчыню ў гневе і абурэньні помсту над народамі, якія будуць непаслухмяныя.

<< ← Prev Top Next → >>