Біблія, Aсiя, Кіраўнік 9. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10871&pid=30&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Aсiя

Біблія - пераклад Сёмухи

Данiiл Aсiя Ёiль

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

1 Ня радуйся, Ізраіле, да захапленьня, як іншыя народы, бо ты блудадзейнічаеш, аддаліўшыся ад Бога твайго: любіш блудадзейныя дарункі на ўсіх гумнах.

2 Гумно і чавільня ня будзе карміць іх, і надзея на вінаградны сок ашукае іх.

3 Ня будуць яны жыць на зямлі Гасподняй: Яфрэм вернецца ў Егіпет, і ў Асірыі будуць есьці нячыстае.

4 Ня будуць ліць Госпаду віна, і не да спадобы Яму будуць ахвяры іхнія; яны будуць ім, як хлеб хаўтурны: усе, што будуць есьці яго, апаганяцца, бо хлеб іхні - для душы іхняй, а ў дом Гасподні ён ня ўвойдзе.

5 Што рабіцьмеце ў дзень урачыстасьці і ў дзень сьвята Гасподняга?

6 Бо вось, яны сыдуць з прычыны спусташэньня; Егіпет зьбярэ іх, Мэмфіс пахавае іх; каштоўнасьцямі іх з срэбра завалодае крапіва, калючае церне будзе ў намётах іхніх.

7 Прыйшлі дні наведваньня, прыйшлі дні аддачы. Хай жа ўведае Ізраіль, што дурны прадказальнік, бяз розуму той, хто выдае сябе за натхнёнага, з прычыны мноства беззаконьняў тваіх і вялікай варожасьці!

8 Яфрэм - вартаўнік каля Бога майго; прарок - сетка птушкалова на ўсіх дарогах ягоных; змуста - у доме Бога ягонага.

9 Глыбока ўпалі яны, разбэсьціліся, як за дзён Гівы; Ён успомніў бязбожнасьць іхнюю, пакарае іх за грахі іхнія.

10 Як вінаград у пустыні, Я знайшоў Ізраіля; як першую ягадзіну на смакоўніцы, у першы час яе, убачыў я бацькоў вашых, - але яны пайшлі да Ваалфэгора і аддаліся ганебшчыне, і самі зрабіліся мярзотнымі, як тыя, якіх палюбілі.

11 У Яфрэмлянаў, як птушка, паляціць слава: ні нараджэньня, ні цяжарнасьці, ні зачацьця.

12 А хоць бы яны і выхавалі дзяцей сваіх, адбяруць іх; бо гора ім, калі адыду ад іх!

13 Яфрэм, як Я бачыў яго да Тыра, пасаджаны на цудоўнай мясцовасьці; аднак Яфрэм выведзе дзяцей сваіх да забойцы.

14 Дай ім, Госпадзе... што Ты дасі ім? Дай ім вантробу няплодную і сухія саскі.

15 Усё ліха іхняе - у Галгале: там Я зьненавідзеў іх за ліхія дзеі іхнія; выганю іх з дома Майго, ня буду болей любіць іх; усе князі іхнія - адступнікі.

16 Пабіты Яфрэм; высах корань іх, - ня будуць прыносіць яны плоду, а калі і будуць радзіць, Я ўсьмерчу пахацінскі плод нутрыны іхняй.

17 Адкіне іх Бог мой, бо яны не паслухаліся Яго, - і будуць валацугамі паміж народамі.

<< ← Prev Top Next → >>