Біблія, Экклезiяст, Кіраўнік 4. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10663&pid=23&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Экклезiяст

Біблія - пераклад Сёмухи

Выслоўi Экклезiяст Песьня

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12

1 І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх - сіла, а суцешніка ў іх няма.

2 І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць;

3 а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.

4 І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!

5 Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела.

6 Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.

7 І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам:

8 самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. "На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?" І гэта - марнасьць і прапалая справа!

9 Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу.

10 Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго.

11 Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца?

12 І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.

13 Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.

14 Бо той зь вязьніцы выйдзе на царства, хто нарадзіўся ў царстве сваім бедным.

15 Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго.

16 Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!

17 Сачы за нагою тваёю, калі ідзеш у дом Божы, і будзь гатовы больш слухаць, чым ахвяры прыносіць; ня думаюць бо яны, што благое ўчыняюць.

<< ← Prev Top Next → >>