Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 114. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10592&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Алілуя. Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава - з народу іншапляменнага,

2 Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль - валоданьнем Ягоным.

3 Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.

4 Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.

5 Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?

6 Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?

7 Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,

8 Які ператварае скалу ў возера вады і камень - у крыніцу вады.

9 Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.

10 Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?

11 Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.

12 А іхнія ідалы - срэбра і золата, творы рук чалавечых.

13 Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;

14 ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;

15 ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.

16 Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.

17 Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

18 Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

19 Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

20 Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;

21 дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.

22 Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,

23 дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.

24 Неба - неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.

25 Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,

26 а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.

<< ← Prev Top Next → >>