Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 89. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10567&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Вучэньне Этана Эзрахіта.

2 Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі,

3 бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі сказаў:

4 "Я склаў запавет з выбранцам Маім, прысягаўся Давіду, рабу Майму:

5 навечна ўгрунтую семя тваё, і твой род уладжу навечна".

6 І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,

7 бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?

8 Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае.

9 Госпадзе, Божа сіл! хто моцны, як Ты, Госпадзе? І праўда Твая навокал Цябе.

10 Ты валадарыш над лютасьцю мора; калі ўздымаюцца хвалі яго, Ты іх таймуеш.

11 Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.

12 Твае - нябёсы і Твая - зямля; сусьвет, і што напаўняе яго, Ты заснаваў.

13 Поўнач і поўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.

14 Моцная мышца Твая, дужая рука, высокая правіца Твая!

15 Правасудзьдзе й істасьць - аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.

16 Дабрашчасны народ, які ведае трубны кліч! Яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе;

17 а зь імя Твайго радуюцца кожны дзень, і праўдаю Тваёю хваляцца,

18 бо Ты акраса сілы іхняе, і добраю воляй Тваёю ўзвышаецца рог наш.

19 Ад Госпада - шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш.

20 Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму і сказаў: "Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу.

21 Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.

22 Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго.

23 Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.

24 Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб'ю ненавісьнікаў ягоных,

25 і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны,

26 і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі - правіцу ягоную

27 Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго..

28 І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных,

29 навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны.

30 І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон - як дні неба.

31 Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой, і ня будуць хадзіць паводле наказаў Маіх;

32 калі парушаць пастановы Мае, і загадаў Маіх не захаваюць:

33 наведаю жазлом беззаконьне іхняе, і ўдарамі - няпраўду іхнюю;

34 а ласкі Маёй не пазбаўлю яго, і не зьмяню ісьціны Маёй.

35 Не парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх,

36 Аднойчы прысягнуў сьвятасьцю Маёю: а ці зманю Давіду?

37 Семя ягонае будзе вечна, і трон ягоны, як сонца, прада Мною;

38 вечна будзе цьвёрды, як месяц, і сьведка праўдзівы на нябёсах".

39 Але Ты адкінуў і пагардзіў, угневаўся на памазанца Твайго;

40 занядбаў запавет з рабом Тваім, кінуў на зямлю вянок ягоны;

41 разбурыў усе агароджы ягоныя, абярнуў у руіны крэпасьці ягоныя.

42 Рабуюць яго ўсе, хто праходзіць дарогаю; пасьмешышчам стаўся ён суседзям сваім.

43 Ты ўзвысіў правіцу супраціўцаў ягоных, парадаваў усіх ворагаў ягоных.

44 Ты павярнуў назад лязо меча ягонага, і не ўмацаваў яго ў бітве;

45 адабраў у яго бляск, і трон ягоны скінуў долу;

46 скараціў дні маладосьці ягонай, і пакрыў яго сорамам".

47 Дакуль, Госпадзе, будзеш хавацца няспынна, будзе палаць лютасьць Твая, як вагонь?

48 Прыгадай, які век мой: на якую марноту стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?

49 Хто зь людзей жыў - і ня бачыў сьмерці, выбавіў душу сваю ад рукі апраметнай?

50 Дзе ранейшыя міласьці Твае, Госпадзе? Ты прысягаў Давіду ісьцінай Тваёю.

51 Прыгадай, Госпадзе, паганьбеньне рабоў Тваіх, якое нашу я ў нетрах маіх ад усіх моцных народаў,

52 як бэсьцяць ворагі Твае, Госпадзе, як няславяць сьляды памазанца Твайго.

53 Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!

<< ← Prev Top Next → >>