Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 35. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10513&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Псальма Давідава. Заступіся, Госпадзе, перад тымі, хто судзіцца са мною, зваюй тых, хто ваюе мяне;

2 вазьмі шчыт і латы, і ўстань на дапамогу мне;

3 агалі меч, і заступі дарогу тым, што гоняць мяне; скажы душы маёй: Я - ратунак твой!

4 Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;

5 хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх.

6 Хай будзе шлях іхні цёмны і коўзкі, і анёл Гасподні няхай гоніць іх,

7 бо яны бязь віны схавалі мне яму - сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю!

8 Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю.

9 А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго.

10 Усе косткі мае скажуць: "Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?"

11 Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, - выпытваюць у мяне;

12 плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй.

13 А як былі хварэлі яны, я апранаўся ў вярэту, душу маю таміў пастом, і малітва мая вярталася ў нетру маю.

14 Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці.

15 А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі;

16 з крывадушнымі пакепнікамі скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.

17 Госпадзе! ці доўга будзеш глядзець на гэта? Адвядзі душу маю ад злачынстваў іхніх, ад ільвоў - самотную душу маю!

18 Я праслаўлю Цябе на сходзе вялікім, сярод процьмы народу ўсхвалю Цябе,

19 каб не збыткавалі зь мяне тыя, што ваявалі супроць мяне несправядліва, і не перамігваліся вачыма тыя, што ненавідзяць мяне бязьвіннага;

20 бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы;

21 разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: "добра! добра! бачыла наша вока".

22 Ты бачыў, Госпадзе, не змаўчы; Госпадзе! не аддаляйся ад мяне.

23 Устань, прачніся на суд мой, на цяжбіну маю, Божа мой і Госпадзе мой!

24 Судзі мяне па праўдзе Тваёй, Госпадзе, Божа мой, і хай ня радуюцца яны празь мяне;

25 хай ня кажуць у сэрцы сваім: "добра! добра!, нам да душы!" Хай ня кажуць: "мы праглынулі яго".

26 Няхай пасаромяцца і паганьбуюцца ўсе, хто радуецца зь няшчасьця майго; хай убяруцца ў сорам і ганьбу, хай фанабэрацца над мною.

27 Няхай радуюцца і весяляцца, хто маёй слушнасьці прагне, і няхай кажуць заўсёды: "хай праславіцца Гасподзь, Які зычыць міру рабу Свайму!"

28 І язык мой будзе абвяшчаць Тваю праўду і хвалу Табе дзень у дзень.

<< ← Prev Top Next → >>