Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 22. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10500&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Кіроўцу хору. На золку. Псальма Давідава.

2 Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? Далёкія словы крыку майго ад ратунку майго.

3 Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня.

4 Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля.

5 На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,

6 да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.

7 А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе.

8 Усе, хто бачыць мяне, клянуць мяне; кажуць вуснамі, галавою ківаюць:

9 "ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму".

10 Але Ты вывеў мяне з улоньня матчынага; уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй.

11 Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты - мой Бог.

12 Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.

13 Многа цялят абступілі мяне, тлустыя Васанскія акружылі мяне;

14 разьзявілі пашчу сваю на мяне, як леў, які прагне здабычы і рыкае.

15 Я разьліўся, нібы вада; усе косткі мае рассыпаліся; сэрца маё, быццам воск, зрабілася, растала ў нутрыне маёй.

16 Моц мая высахла, як чарапок; язык мой прыліп да гартані маёй, і Ты зьвёў мяне ў пыл сьмяротны.

17 Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае;

18 можна было палічыць усе косткі мае, а яны дзівяцца, робяць зь мяне відовішча,

19 дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя.

20 Але Ты, Госпадзе, не адыходзь ад мяне; сіла мая! пасьпяшайся мне на дапамогу;

21 душу маю аслані ад меча і ад сабак самотную маю;

22 уратуй мяне ад ільвінае пашчы і ад рагоў аднарогаў, пачуўшы, выратуй мяне.

23 Буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, славіць буду Цябе на сходзе.

24 Вы, што баіцеся Госпада! Усхвалеце Яго. Увесь род Якаваў! праславі Яго. Хай баіцца Яго ўвесь род Ізраілеў!

25 Бо Ён не пагрэбаваў скрухаю спрагненага і не адцураўся яе, і ня ўхіліў ад яго аблічча Свайго, а пачуў яго, калі той паклікаў Яго.

26 Табе хвала мая на сходзе вялікім; спраўджу свае абяцаньні перад тымі, хто баіцца Яго.

27 Хай ядуць бедныя і насычаюцца; хай уславяць Госпада тыя, што шукаюць Яго; хай жывуць сэрцы вашыя векапомна!

28 Схамянуцца і да Госпада вернуцца ўсе канцы зямлі, і схіляцца прад Табою ўсе плямёны язычнікаў,

29 бо Гасподняе ёсьць царства, і Ён - Уладар над народамі.

30 Будуць есьці і пакланяцца ўсе сытыя на зямлі; схіляцца прад Ім усе, што сыходзяць у тло і ня могуць захаваць жыцьця свайго.

31 І нашчадкі служыцьмуць Яму, і будуць звацца Гасподнімі вечна,

32 прыйдуць і абвяшчацьмуць праўду Ягоную людзям, якія народзяцца, якіх стварыў Гасподзь.

<< ← Prev Top Next → >>