1 Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
2 Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
3 Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
4 Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
5 тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"
6 Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
7 Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
8 Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
9 Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася. |