Біблія, Ёв, Кіраўнік 33. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10469&pid=20&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Ёв

Біблія - пераклад Сёмухи

Эстэр Ёв Псалтыр

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42

1 Дык вось, слухай, Ёў, словы мае і ўважай усім словам маім.

2 Вось, я адкрываю вусны мае, язык мой гаворыць у гартані маёй.

3 Словы мае ад шчырасьці майго сэрца, і вусны мае вымавяць веданьне чыстае.

4 Дух Божы стварыў мяне, і дыханьне ‹сеўладнага дало мне жыцьцё.

5 Калі можаш, адказвай мне і стань перад мною.

6 Вось я, па жаданьні тваім, замест Бога. Я створаны таксама з гразі;

7 таму страх перад мною ня можа зьбянтэжыць мяне, і рука мая ня будзе цяжкая табе.

8 Ты гаварыў у вушы мае, і я чуў гук слоў:

9 "чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды;

10 а Ён знайшоў абвінавачаньне супроць мяне і лічыць мяне Сваім супраціўцам;

11 закаваў ногі мае ў калодкі, сочыць за ўсімі шляхамі маімі".

12 Вось у гэтым няпраўда твая, адказваю табе, таму што Бог вышэйшы за чалавека.

13 Навошта табе спаборнічаць зь Ім? Ён не адказвае ні за якія дзеі Свае.

14 Бог гаворыць адзін раз, і калі таго не заўважаць, другі раз:

15 у сьне, у начных відзежах, калі сон находзіць на людзей, у час дрымоты на ложку.

16 Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне,

17 каб адвесьці чалавека ад якой-небудзь задумы і адвесьці ад яго пыху,

18 каб адвесьці душу ягоную ад прорвы і жыцьцё ягонае ад паразы мечам.

19 Альбо ён наводзіцца на розум хваробаю на ложку сваім і моцным болем ва ўсіх касьцях сваіх, -

20 і жыцьцё ягонае адварочваецца ад хлеба і душа ягоная ад смачнай яму ежы.

21 Плоць на ім прападае, так што яе ня відаць, і паказваюцца косьці ягоныя, якіх ня было відаць.

22 І душа ягоная набліжаецца да магілы і жыцьцё ягонае - да сьмерці.

23 Калі ёсьць у яго анёл-настаўнік адзін з тысячы, каб паказаць чалавеку простую дарогу ягоную, -

24 Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне.

25 Тады цела ягонае зробіцца сьвяжэйшае, чым у маладосьці; ён вернецца ў дні маладосьці сваёй.

26 Будзе маліцца Богу, і Ён - літасьцівы да яго; з радасьцю глядзіць на твар ягоны і вяртае чалавеку праведнасьць ягоную.

27 Ён будзе глядзець на людзей і казаць: "грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне;

28 Ён вызваліў душу маю ад магілы, і жыцьцё маё бачыць сьвятло".

29 Вось, усё гэта робіць Бог два-тры разы з чалавекам,

30 каб адвесьці душу ягоную ад магілы і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.

31 Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гаварыць.

32 Калі маеш сказаць што, адказвай; кажы, бо Я хацеў бы твайго апраўданьня;

33 а калі не, дык слухай мяне, і я навучу цябе мудрасьці.

<< ← Prev Top Next → >>