1 І адказваў Таманіцянін і сказаў:
2 хіба можа чалавек рабіць карысьць Богу? Разумны робіць карысьць сабе самому.
3 Якая прыемнасьць Усеўладнаму з таго, што ты праведны? І ці будзе Яму выгода з таго, што ты трымаеш дарогі твае ў беззаганнасьці?
4 Няўжо Ён, баючыся цябе, уступіць з табою ў спаборніцтва, пойдзе судзіцца з табою?
5 Праўда, злосьць твая вялікая, і беззаконьням тваім няма краю.
6 Праўда, ты браў заклад у братоў тваіх ні за што і з паўголых здымаў вопратку.
7 Стомленаму смагаю не падаваў вады напіцца і галоднаму адмаўляўся даць хлеба;
8 а чалавеку дужаму ты даваў зямлю, і заможны сяліўся на ёй.
9 Удоваў ты адсылаў ні з чым і сіротаў пакідаў з пустымі рукамі.
10 За тое вакол цябе петлі, і скалануў цябе нечаканы жах,
11 альбо цемра, у якой ты нічога ня бачыш, і мноства водаў пакрыла цябе.
12 Ці ня вышэй за нябёсы Бог? паглядзі ўгору на зоркі, як яны высока!
13 І ты кажаш: што ведае Бог? ці можа Ён судзіць праз цемру?
14 Хмары - заслона Ягоная, так што Ён ня бачыць, а ходзіць толькі па нябесным коле.
15 Няўжо ты трымаешся шляху старажытных, па якім ішлі людзі беззаконныя,
16 якія раней часу былі зьнішчаны, калі вада разлілася пад аснову іхнюю?
17 Яны казалі: адыдзі ад нас! І што зрабіў ім Усеўладны?
18 А Ён напаўняў дамы іхнія дабром. Але рада бязбожных будзь далёка ад мяне!
19 Бачылі праведнікі і радаваліся, і беззаганны сьмяяўся зь яго:
20 вораг наш зьнішчаны, а што засталося пасьля іх, тое пажэр агонь.
21 Зблізіся ж зь Ім - і будзеш спакойны: праз гэта прыйдзе да цябе дабро.
22 Прымі з вуснаў Ягоных закон і пакладзі слова Ягонае ў сэрца тваё.
23 Калі ты зьвернешся да ‹сеўладнага, дык зноў уладзішся, адвядзеш беззаконьне ад намёта твайго
24 і будзеш кідаць у пыл бліскучы метал, і ў каменьне патокаў - золата Афірскае.
25 І будзе ‹сеўладны тваім золатам і бліскучым срэбрам у цябе,
26 бо тады будзеш радавацца ва ‹сеўладным і падымеш да Бога аблічча тваё.
27 Памолішся Яму, і Ён пачуе цябе, і ты выканаеш абяцаньні твае.
28 Замысьліш намер, і ён зьдзейсьніцца ў цябе, над дарогамі тваімі будзе зьзяць сьвятло.
29 Калі хто зьнішчаны будзе, ты скажаш: узвышэньне! і Ён уратуе таго, хто панік абліччам,
30 выбавіць і небязьвіннага, і ён выратуецца чысьцінёю рук тваіх. |