Біблія, 2-я Царстваў, Кіраўнік 20. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10287&pid=12&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / 2-я Царстваў

Біблія - пераклад Сёмухи

1-я Царстваў 2-я Царстваў 3-я Царстваў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

1 Там выпадкова быў адзін нягодны чалавек, імем Савэй, сын Біхры, Веньямініцянін; ён затрубіў у трубу і сказаў: няма нам часткі ў Давідзе, і няма нам долі ў сыне Есэевым; усе па намётах сваіх, Ізраільцяне!

2 І аддзяліліся ўсе Ізраільцяне ад Давіда і пайшлі за Савэем, сынам Біхры; а Юдэі засталіся на баку цара свайго, ад Ярдана да Ерусаліма.

3 І прыйшоў Давід у свой дом у Ерусаліме, і ўзяў цар дзесяць жанчын наложніц, якіх ён пакідаў сьцерагчы дом, і разьмясьціў іх у асобным доме пад нагляд, і ўтрымліваў іх, але не хадзіў да іх. І ўтрымліваліся яны там да дня сьмерці сваёй, жывучы як удовы.

4 І сказаў Давід Амэсаю: пакліч да мяне Юдэяў за тры дні і сам зьявіся сюды.

5 І пайшоў Амэсай клікаць Юдэяў, але прамарудзіў больш назначанага яму часу.

6 Тады Давід сказаў Авэсу: цяпер наробіць нам ліха Савэй, сын Біхры, больш, чым Авэсалом; вазьмі ты слуг гаспадара свайго і перасьледуй яго, каб ён не знайшоў сабе ўмацаваных гарадоў і ня зьнік з вачэй нашых.

7 І выйшлі за ім людзі Ёававы, і Хэлэтэі і Фэлэтэі, і ўсе адважныя пайшлі зь Ерусаліма перасьледаваць Савэя, сына Біхры.

8 І калі яны былі паблізу вялікага каменя, што каля Гаваона, дык сустрэўся зь імі Амэсай. Ёаў быў апрануты ў вайсковую вопратку сваю і аперазаны мечам, які вісеў каля сьцягна ў похвах і які лёгка выходзіў зь іх і ўваходзіў.

9 І сказаў Ёаў Амэсаю: ці здаровы ты, браце мой? І ўзяў Ёаў праваю рукою Амэсая за бараду, каб пацалаваць яго.

10 А Амэсай не ўпільнаваўся ад меча, які быў у руцэ ў Ёава, і той ударыў яго ім ў жывот, так што выпалі вантробы яго на зямлю, і не паўтарыў яму ўдару, і ён памёр. Ёаў і Авэса, брат ягоны, пагналіся за Савэем, сынам Біхры.

11 Адзін з хлопцаў Ёававых стаяў над Авэсам і казаў: той, хто адданы Ёаву і хто за Давіда, хай ідзе за Ёавам!

12 А Амэсай ляжаў у крыві сярод дарогі. І той чалавек, убачыўшы, што ўвесь народ спыняецца над ім, сьцягнуў Амэсая з дарогі ў поле і накінуў на яго вопратку, бо ён бачыў, што кожны прахожы спыняўся над ім.

13 Але калі ён быў сьцягнуты з дарогі, дык увесь народ Ізраільскі пайшоў сьледам за Ёавам перасьледаваць Савэя, сына Біхры.

14 І ён прайшоў праз усе плямёны Ізраільскія да Авэла-Бэт-Мааха і праз увесь Бэрым; і жыхары гарадоў зьбіраліся і ішлі за ім.

15 І прыйшлі і аблажылі яго ў Авэле-Бэт-Мааху; і насыпалі вал перад горадам і падступіліся да сьцяны, і ўсе людзі, якія былі зь Ёавам, стараліся разбурыць сьцяну.

16 Тады адна разумная жанчына закрычала са сьцяны горада: паслухайце, паслухайце, скажэце Ёаву, каб ён падышоў сюды, і я пагавару зь ім.

17 І падышоў да яе Ёаў, і сказала жанчына: ці ты Ёаў? І сказаў: я. Яна сказала: паслухай словаў рабы тваёй. І сказаў ён: слухаю.

18 Яна сказала: раней казалі: хто хоча спытацца, спытайся ў Авэле; і так вырашалі справу.

19 Я зь мірных, верных гарадоў Ізраіля, а ты хочаш зьнішчыць горад, маці гарадоў у Ізраілі. Навошта табе разбураць спадчыну Гасподнюю?

20 І адказваў Ёаў і сказаў: хай ня будзе гэтага ад мяне, каб я зьнішчыў альбо разбурыў!

21 Гэта ня так; але чалавек з гары Яфрэмавай, імем Савэй, сын Біхры, падняў руку сваю на цара Давіда; выдайце мне яго аднаго, і я адступлюся ад горада. І сказала жанчына Ёаву: вось, галава ягоная будзе табе скінута са сьцяны.

22 І пайшла жанчына да ўсяго народу са сваім разумным словам. І адсеклі галаву Савэю, сыну Біхры, і кінулі Ёаву. Тады Ёаў затрубіў у трубу, і разышліся ад горада ўсе па сваіх намётах; а Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да цара.

23 І быў Ёаў пастаўлены над усім войскам Ізраільскім, а Ванэя, сын Ёдаеў, - над Хэлэтэямі і над Фэлэтэямі;

24 Адарам - над зборам падаткаў; Ёсафат, сын Ахілуда - дзеяпісальнікам;

25 Суса - пісцом; Садок і Авіятар - сьвятарамі;

26 таксама і Іра Ярыцянін быў сьвятаром, у Давіда.

<< ← Prev Top Next → >>