Біблія, Лiкi, Кіраўнік 1. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10118&pid=6&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Лiкi

Біблія - пераклад Сёмухи

Лявiт Лiкi Другi закон

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36

1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:

2 палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:

3 ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;

4 з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.

5 І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;

6 ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;

7 ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;

8 ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;

9 ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;

10 ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;

11 ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;

12 ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;

13 ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;

14 ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;

15 ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.

16 Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.

17 І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,

18 і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,

19 як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.

20 І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

21 налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.

22 Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

23 налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.

24 Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

25 налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.

26 Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

27 налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.

28 Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

29 налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

30 Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

31 налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.

32 Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

33 налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.

34 Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

35 налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

36 Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

37 налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.

38 Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

39 налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

40 Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

41 налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.

42 Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

43 налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

44 Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля - дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.

45 І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,

46 і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.

47 А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.

48 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

49 Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;

50 а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;

51 і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.

52 Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;

53 а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця.

54 І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.

<< Prev Top Next → >>